Таджыкскія дзяржслужачыя прыляцелі ў Мінск на стажыроўку

5 августа 2013

Таджыкскія дзяржслужачыя сёння прыляцелі ў Мінск на стажыроўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі. Першы занятак праходзіць гэтымі хвілінамі. Галоўнае пытанне - чаму вучаць кіраўнікоў 21-га стагоддзя. У найбліжэыйшыя 5 дзён у праграме - таксама выязныя семінары. Пункты маршруту - Мінскі аблвыканкам, сельгаспрадпрыемствы і завод МАЗ. Падчас візіту дэлегацыі будзе падрыхтавана пагадненне аб супрацоўніцтве беларускай Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце і Таджыкскага інстытута павышэння кваліфікацыі дзяржслужачых.


Таджыкскі інстытут павышэння кваліфікацыі дзяржслужачых быў адкрыты ў 2002 годзе. І сёння колькасць кіраўнікоў у гэтай краіне больш як 18 тысяч.