Свае прапановы дарожным і камунальным службам Мінска выказаў мэр горада

28 января 2015

Не засталіся незаўважанымі несвоечасова ўбраны снег са сталічных вуліц і не пасыпаныя ад галалёду дарогі. План камунальных службаў “Завея” падчас моцных снегападаў на мінулым тыдні не дапамог пазбегнуць затораў і аварый на вуліцах горада. Ці гатовыя сёння гаспадаркі да надзвычайных умоў надвор’я? Пра сітуацыю ў горадзе – Марына Мураўёва.

Першамайскі раён сталіцы. Звычайны працоўны дзень Таццяны Міхайлоўскай пачынаецца з 7 раніцы. Работа за два крокі ад дома. Некалькі гадзін - і тэрыторыя каля пад’ездаў ачышчаная ад снегу. Да снегападу і завірухі, якія прагназуюць сіноптыкі напрыканцы тыдня, гатова.

На пачатку тыдня мэр даручыў дарожным і камунальным службам горада кантраляваць сітуацыю, каб снежнае покрыва нікога не заспела знянацку. Неабходна аператыўна ачышчаць вуліцы і двары ад снегу. У сваю чаргу прадстаўнікі гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі аб’ехалі сталічныя дворыкі. Далі ацэнку - здавальняюча.

Маскоўскі раён. Сітуацыю на сталічных транспартных артэрыях кантралююць дарожныя службы. Штодзень на ўборку выязджаюць каля 300 адзінак снегаўборачнай тэхнікі. У падмогу столькі ж работнікаў па комплекснай уборцы.

Пакуль у горадзе няштатнай сітуацыі няма. Снежнае покрыва не перавышае сутачную норму, з галалёдам і хлюпотай на дарогах і ў дварах камунальныя службы і спецтэхніка спраўляюцца своечасова.