Вясельны Fashion-тыдзень у Мінску

19 марта 2014
Самыя свежыя трэнды прэзентуюць сталічныя дызайнеры, цырульнікі і візажысты. Кароткія сукенкі, ажурныя рукавы, вянкі са свежых кветак і кантрасныя дэталі - такія навінкі прапаноўвае шлюбная індустрыя. Будучыя нявесты - зоркі беларускага шоу-бізнэсу - таксама завіталі на Fashion-паказ. Наш карэспандэнт Надзея Сербіненка таксама адчула сябе нявестай.

Ледзь не галоўнае ў падрыхтоўцы да вяселля - гэта якасны мэйк-ап. Ён павінен быць адначасова вельмі стойкім і амаль незаўважным. Стыль Nude ці празрысты макіяж і эфект зіхатлівай скуры па-ранейшаму вельмі актуальныя.
Лепшыя вясельныя салоны сталіцы прывезлі на паказ сукенкі з апошніх калекцый. Асноўны трэнд - жаноцкасць і рамантычнасць. А таксама закрытыя ўбранні ў стылі Кейт Мідлтан.
Адна з асноўных тэндэнцый вясельнага сезона - 2014 Вясна - лета - гэта доўгія крэмавыя сукенкі з рукавом у тры чвэрці. Дапаўняе ўвесь вобраз чорная кантрасная стужка на поясе.
Цікавай навінкай гэтага сезона стануць сукенкі-трансформеры. З іх дапамогай нявеста падчас свята зможа здзівіць гасцей новым убраннем нават не адзін, а некалькі разоў.
Стылісты падкрэсліваюць, што самымі актуальнымі будуць зіхатлівыя тканіны: арганза, тафта і шоўк. Тым не менш, сваёй папулярнасці не страчваюць і натуральныя бавоўна, лён і сацін.
Ацаніць вясельныя навінкі змаглі ўсе ахвочыя - уваход на паказ вольны. Асабістую ацэнку сукенкам далі і селебрыціс беларускага шоу-бізнэсу.


Вольга Барабаншчыкава, вядучая Белтэлерадыёкампаніі: Хоць бы даведаюся аб новых тэндэнцыях і што зараз актуальна. Густы вельмі мяняюцца, і вясельная сукенка, пра якую я марыла 5 гадоў таму і зараз, вельмі адрозніваюцца.


Дарэчы, пераможцамі конкурсу маладых дызайнераў сталі нашы гераіні - сёстры Былеўскія. Сваю асенне-зімовую калекцыю яны прэзентуюць на міжнародным узроўні.