Беларусь святкуе дзень памяці Еўфрасінні Полацкай

5 июня 2023

Хрысціянскі свет сёння святкуе дзень памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай - нябеснай заступніцы зямлі беларускай. З імем святой звязана адкрыццё на нашых землях першых адукацыйных устаноў і бібліятэк, стварэнне школы архітэктуры і жывапісу, развіццё рамёстваў. Яна - першая настаўніца жанчын у таемствах духоўнага жыцця.

У дзень памяці Еўфрасінні тэлеканал "Беларусь 3" пакажа трансляцыю святочнага набажэнства з Полацка. Боская літургія ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры пачнецца а 10-й гадзіне раніцы. Узначаліць яе Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін.