Сувеніры з сімволікай ІІ Еўрапейскіх гульняў можна знайсці на асобных стэлажах

15 июня 2019

Сувеніры з сімволікай ІІ Еўрапейскіх гульняў можна будзе набыць ва ўсіх фан-зонах і ў вёсцы спартсменаў, а таксама ў буйных універмагах сталіцы і раённых цэнтрах Мінскай вобласці. У асартыменце - мяккія цацкі ў выглядзе Лесіка, заплечнікі, падушкі, кераміка з лагатыпам Гульняў. Уся прадукцыя - беларускай вытворчасці. Сувеніры можна знайсці на асобных стэлажах.

Асартымент прадукцыі да Еўрапейскіх гульняў пашыраюць і мінскія хлебазаводы. На прылаўках можна знайсці мядовыя пернікі з лагатыпам форуму, тарты з цукровымі прынтамі і шакаладных Лесікаў.

Зрабіць удалыя фотаздымкі з рознымі славутасцямі Мінска ўсяго за адну гадзіну можна падчас прагулкі на рэтрааўтобусе. Маршрут пачынаецца ад гарадской ратушы і праходзіць па самых прыгожых месцах горада.