У Беларусі завяршыўся абласны этап спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў "Снежны снайпер"

28 января 2019

Ад маленькіх перамог да вялікіх! Напярэдадні ў Беларусі завяршыўся абласны этап спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Па традыцыі ў іх прынялі ўдзел аматары біятлона ад 11 да 16 гадоў. У Мінскай вобласці спаборніцтвы прайшлі ў Раўбічах. З амаль 300 школьнікаў у рэспубліканскі фінал выйшлі 24 самых хуткіх і трапных. Узнагароды лепшыя атрымалі з рук старшыні Цэнтральнага савета Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрыя Лукашэнкі.

Рэспубліканскі фінал "Снежнага снайпера" таксама пройдзе ў Раўбічах з 8 па 10 лютага. А з 18 па 24 чысло спарткомплекс прыме Адкрыты чэмпіянат Еўропы па біятлоне і "Гонку легенд".