У сталіцы з'явіўся святлафор у тратуары

22 ноября 2016

Дзеля бяспекі вадзіцеляў і пасажыраў - дадатковыя "зялёныя вочы" пад нагамі. На пешаходным пераходзе ля плошчы Свабоды ў сталіцы ўсталявалі святлафор, уманціраваны ў тратуар. Святлодыёды дадаткова сігналізуюць аб зялёным або чырвоным сігнале галоўнага святлафора. Ля гарадской ратушы даволі інтэнсіўны пешаходны рух, таму новую канструкцыю вырашылі ўсталяваць менавіта тут. А на вуліцы Яна Чачота такімі дадатковымі ліхтарамі падсвятляюць адразу два пешаходныя пераходы.

Усталяванне дадатковых няроўнасцяў, астраўкоў і пераходаў, паляпшэнне асвятлення аварыйных участкаў і іншыя мерапрыемствы прадугледжаны новай праграмай бяспекі дарожнага руху "Добрая дарога", якая будзе рэалізоўвацца ў сталіцы да 2020 года.