Суперфінал праекта "Фактар.by" адбудзецца 26 студзеня - вядомыя імёны фіналістаў

20 января 2024

Менш чым тыдзень застаецца да кульмінацыі музычнага шоу "Фактар.by". 26 студзеня адбудзецца суперфінальны прамы эфір.

Тройку лепшых вечарам 19 студзеня выбралі тэлегледачы. За перамогу ў трэцім сезоне будуць змагацца Данііл Савеня з каманды Сярогі, Аляксей Будзько разам з настаўніцай Вольгай Бузавай, а таксама Маргарыта Шыбаева - падапечная Руслана Аляхно.

Шоу ўчора пакінула падапечная Іосіфа Прыгожына Элен Бадалян. Яна набрала найменшую колькасць галасоў гледачоў.

Не прапусціце вакальную бітву года 26 студзеня ў 20:45 на "Беларусь 1".