Студэнты далучыліся да азелянення сталіцы і навядзення парадку

23 октября 2019
Працягваецца месяц па навядзенні парадку. У азеляненні сталіцы бяруць удзел не толькі камунальныя службы, але і жыхары горада. Да экамарафону далучаюцца і студэнты сталічных ВНУ - займаюцца пасадкай уздоўж Мінскай кальцавой.

За сёння плануецца высадзіць каля тысячы раслін. Студэнты таксама зоймуцца і ачысткай тэрыторыі ад смецця.