Сталічны заапарк гатовы да зімы

24 ноября 2021

Сустракаць маразы ў новых  «апартаментах». Сталічны заапарк падрыхтавалі да зімы! Цеплалюбівых жывёл рассялілі па закрытых вальерах. Саломай і сенам ўцяплілі домікі тым, хто да халадоў прывык. Мядзведзь Трыстан - ужо ў зімовай спячцы. А вось яго сяброўка Нюра яшчэ толькі рыхтуецца. Цёплая бярлога ўжо ўладкавана.  У марозны перыяд мяняюцца і гастранамічныя прыхільнасці жывёл. Яны павінны назапасіць тлушчу, якога хопіць на зіму.

Да Новага года спіс навасёлаў мінскага заапарка можа папоўніцца. Тут чакаюць японскую макаку, мангуста, белую саву і іншых экзатычных насельнікаў з заапаркаў Санкт-Пецярбурга і Калінінграда.