Станцыя звышхуткай зарадкі электрамабіляў адкрылася ў Мінску

29 декабря 2022

Інфраструктура для электрамабіляў. За апошнія гады ў Беларусі адкрылася каля 600 зарадных станцый. Акрамя таго, для вадзіцеляў за найбліжэйшыя некалькі гадоў узвядуць амаль 90 комплексаў - як на трасах, так і ў горадзе. Сярод асаблівасцяў - звышхуткая зарадка. Падсілкаваць машыну на 300 кіламетраў шляху можна за 10 хвілін. Адна з такіх станцый адкрылася ў Мінску.

У Беларусі таксама расце і колькасць электратранспарту - па нашых дарогах калясяць ужо каля 4 тысяч такіх аўтамабіляў.