Сталічны ўніверсітэт трэцяга ўзросту сёння папоўніўся амаль тысячай новых студэнтаў

21 октября 2015

Самаму малодшаму з іх - пяцьдзясят пяць. За партамі яны правядуць год. Даволі вялікімі аказаліся групы па вывучэнні камп'ютара і замежных моў. Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень у тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання і ў аўдыторыях дзяржаўных універсітэтаў. Асвойваць новыя веды студэнтам дапамогуць іх малодшыя калегі - навучэнцы БДУ, БНТУ і іншых устаноў адукацыі.

Ахвочым атрымаць новыя веды трэба запоўніць анкету абітурыента. Універсітэт трэцяга ўзросту за два гады скончылі больш за дзве тысячы студэнтаў.