Сталічныя яслі-сад № 215 атрымалі зялёны статус

18 февраля 2020
Любоў да прыроды і зберажэнне рэсурсаў. За развіццё гэтых навыкаў сталічныя  яслі-сад № 215 атрымалі зялёны статус. Цяпер там вядзецца праца ў пяці кірунках. Малышы разам з выхавацелямі высаджваюць дрэвы, вучацца сартаваць смецце, збіраюць макулатуру і пластыкавыя накрыўкі, робяць кармушкі для птушак.

Па спецыяльнай карце выхаванцы вучацца вызначаць віды дрэў і іншых раслін, а таксама насякомых і жывёл, якіх могуць убачыць на тэрыторыі ясляў-сада.