Сталічныя ратавальнікі далучыліся да флэшмобу Tetris challenge

23 сентября 2019

Сталічныя ратавальнікі далучыліся да Tetris challenge. Фота і відэа набірае папулярнасць у сацыяльных сетках. Супрацоўнікі Мінскага гарадскога упраўлення МНС прынялі ўдзел у міжнародным флэшмобе Tetris Challenge. Галоўная ідэя ў тым, што ратавальнікі, медыкі, энергетыкі акуратна раскладваюць ля сваіх службовых аўтамабіляў усё рабочае абсталяванне такім чынам, каб атрымаўся чатырохвугольнік. Побач з інвентаром  работнікі таксама займаюць і сваё месца.

Падобны метад арганізацыі прасторы (паралельна альбо пад вуглом  90 градусаў) называецца нолінг. Першымі Tetris Challenge запусцілі паліцэйскія Цюрыха на сваіх старонках у сацыяльных сетках.