Водар роднага краю прэзентаваны ў Нацыянальным гістарычным музеі

24 сентября 2016

Якія колеры і ноты асацыіруюцца з Беларуссю? Водар роднага краю сёння быў прэзентаваны ў Нацыянальным гістарычным музеі. Новыя духі пад назвай PaVetra распрацаваў беларускі парфумер Улад Ракуноў разам са сваёй настаўніцай, тытулаваным спецыялістам з сусветным імем Соф'яй Гройсман. Яны знайшлі формулу з характэрным водарам - сімвалам Беларусі, які увабраў у сябе водары прыроды нашай краіны і прыгажосць нашых жанчын. На прэзентацыі паху Беларусі PaVetra былі прапанаваныя і кандытарскія вырабы, у складзе якіх інгрэдыенты водару PaVetra: яблык, лімон, бергамот, карыца. Нават кава мае пах новай парфумы.

На выставе таксама прэзентуецца калекцыя асабістых рэчаў выдатных дзеячаў культуры Беларусі, якія самі распавядаюць пра сваіх знакамітых гаспадароў: Уладзіміра Мулявіна, Стэфанію Станюту, Людмілу Александроўскую і іншых. Экспануются і духмяныя кампазіцыі кнігадрукавання, жывапісу, музыкі, тэатра, а таксама персанальныя водары прадстаўнікоў сусветнага шоу-бізнесу.