Сцяна пажаданняў з'явілася ў Брэсце

26 августа 2019

На пешаходнай вуліцы павесілі  вялізны банер-паштоўку.
Пакінуць пасланне можа кожны. Палатно з'явілася да тысячагоддзя горада,  на ім ужо сотні надпісаў. Іх аўтары жадаюць юбіляру  росквіту і міру, а некаторыя выказваюць свае эмоцыі ў малюнках. Уражаннямі дзеляцца і замежныя госці. Так, на банеры ўжо ёсць радкі ад жыхароў Рыгі і Чукоткі. 
Да святкавання тысячагоддзя Брэста застаецца ўжо менш за два тыдні. Гасцей і жыхароў горада чакаюць  карнавал, парад аркестраў і канцэрт з удзелам сусветных зорак. Гулянні разгорнуцца на дзесяці пляцоўках.