Стартаваў чацвёрты этап білетнай праграмы чэмпіянату свету па хакеі

12 ноября 2013

У Беларусі стартаваў чацвёрты этап білетнай праграмы чэмпіянату свету па хакеі. Ён уключае ў сябе пакет білетаў на матчы аднаго дня. Ужо прададзена больш чым 10 тысяч абанементаў.
Зараз арганізатары прапаноўваюць фанатам загадзя набыць і сувеніры. Продаж беларускіх тавараў з сімволікай сусветнага першынства з 9 лютага ўжо будзе абмежаваны або прыпынены - у адпаведнасці з рэгламентам чэмпіянату свету. Асартымент сувенірнай прадукцыі налічвае больш як 200 найменняў.