Старшыня Беларускай асацыяцыі шматдзетных бацькоў заклікае апамятацца і спыніцца

13 августа 2020
Як такое магло адбыцца ў Беларусі? Сёння гэтым пытаннем задаюцца многія. Таццяна Краўчанка, старшыня Беларускай асацыяцыі шматдзетных бацькоў, мама пяцярых дзяцей, бабуля шасцярых унукаў і прабабуля  заклікае ўсіх нас апамятацца і спыніцца.

Таццяна Краўчанка, старшыня Беларускай асацыяцыі шматдзетных бацькоў: "Выходзячы на гэтыя страшныя мітынгі, я разумею, на мітынгу кожны можа выказваць сваё стаўленне да ўсяго - гэта ж нікому не забаронена, але навошта ўсё ламаць, біць і крышыць. Як паглядзіш, што робіцца раніцай, як там адбывалася гэта бойка - усё паламана, усё пераламана. Колькі гэта каштавала працы людзям усё гэта стварыць, зрабіць,  потым прыйсці да такога. Сэрца баліць за ўсё. За дзяцей, што яны трапляюць у такі кругаварот. Я як маці магу сказаць і за тое, што ўсё б'ецца, ламаецца, знішчаецца, дзе ўкладзена праца тых жа людзей, якія туды прыходзяць, таму я лічу, што трэба ўсім апамятацца з усіх бакоў. Апамятацца і прыйсці да нейкай агульнай роўніцы. Жадаеце выходзіць, калі ласка, выходзьце, стойце з кветкамі. Нават прыгожа, калі дзяўчаты з кветкамі стаяць, напрамілы бог,  але каб гэта не ператваралася ў бойню".