Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь павіншаваў Ігара Алоўнікава з 60-годдзем

5 ноября 2014

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Ігара Алоўнікава з 60-годдзем.

Сваёй шматгадовай творчай дзейнасцю Вы ўнеслі прыкметны ўклад у развіццё нацыянальнай музычнай культуры, - гаворыцца ў віншаванні. - Сёння Вы па праву з'яўляецеся адным з лепшых прафесійных музыкантаў і педагогаў краіны. Вялікай павагі заслугоўвае Ваша плённая праца па захаванні і ўзбагачэнні беларускай музычнай спадчыны.