Старт абагравальнага сезона! Даведаліся, калі пацяплеюць батарэі ў жылфондзе Віцебскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцей

9 октября 2023

У жылфондзе Віцебскай вобласці стартуе абагравальны сезон. За найбліжэйшыя суткі батарэі ў кватэрах пацяплеюць у 95 працэнтаў спажыўцоў. Сёння ж цяпло прыйдзе ў дзіцячыя сады, школы, бальніцы, гасцініцы, музеі, архівы поўначы краіны.

У Гомелі батарэі сёння пацяплеюць у дзіцячых садах, школах, паліклініках, бальніцах, установах сацзабеспячэння. Адпаведнае распараджэнне ў сувязі з пагаршэннем умоў надвор’я прыняў Гомельскі гарвыканкам. У жылы фонд цяпло пачне паступаць у найбліжэйшы час.

Брэсцкі аблвыканкам накіраваў у гар- і райвыканкамы ліст аб неабходнасці прыняцця на мясцовым узроўні рашэнняў аб уключэнні ацяплення. Чакаецца, што з 10 кастрычніка на аб'екты сацыяльнай сферы пачнуць падаваць цяпло.