Старшыня НДТРК Іван Эйсмант павіншаваў калектыў радыё "Сталіца" з 25-годдзем

21 сентября 2023

Паважаныя калегі!

Ад імя ўсяго творчага калектыву Белтэлерадыёкампаніі і асабіста ад сябе віншую вас са знамянальнай датай - 25-годдзем радыё "Сталіца"!

У рэжыме 24/7 у эфіры - аператыўныя навіны, галоўнае са свету музыкі за тыдзень, мноства звестак з гісторыі нашай краіны, карысныя парады, цікавыя госці, нязменна драйвовая музыка і зарад добрага настрою ад пазітыўных вядучых. Частата 105,1 FM заслужана карыстаецца папулярнасцю сярод самых пераборлівых меламанаў, бо задавальнае патрэбы як слухачоў, выхаваных на класіцы замежнай рок-музыкі, так і маладых людзей, якія сочаць за айчыннымі і замежнымі навінкамі рока. За чвэрць веку творчы калектыў беларускамоўнага радыё сваёй самааднай працай заслужыў найвышэйшую з магчымых адзнак - прыхільнасць вялікай аўдыторыі слухачоў, якіх аб’ядноўвае жаданне слухаць любімае. Прыемна, што за апошнія тры гады радыё "Сталіца" набыло больш яскравы, самабытны і таленавіты твар.

Сябры, юбілей радыё "Сталіца" - найлепшая нагода чарговы раз падзякаваць камандзе прафесіяналаў за зладжанную працу, нястомны пошук і адданасць любімай справе, пажадаць моцнага здароўя, натхнення і новых поспехаў на ніве айчыннага радыёвяшчання!

З павагай,

Іван Эйсмант