Станцыю метро «Кавальская слабада» плануюць пабудаваць да канца года

3 марта 2016

Станцыю метро «Кавальская слабада» новай, трэцяй веткі падземкі плануюць пабудаваць да канца года. Разам з тым пачнуць узвядзенне канструкцый у катлаване і тупікоў на прыпынку «Юбілейная плошча». Зараз метрабудаўцы завяршаюць там перакладку інжынерных сетак. Дарэчы, работа працягваецца на ўсіх чатырох станцыях. Новы тунэлепраходчы комплекс, які літаральна два тыдні таму пачаў працаваць, праклаў ужо 40 метраў станцыі «Вакзальная». Усяго на будаўніцтва першага ўчастка трэцяй лініі метро асвоена больш за 918 млрд рублёў.