Лукашэнка ветэранам напярэдадні 3 Ліпеня: мы ведаем, што абавязаныя вам усім, што ў нас ёсць!

2 июля 2022

3 Ліпеня. Нацыянальны сімвал народнага адзінства і Перамогі ў барацьбе за сваю свабоду. Перамогі, якая стала вянком усіх здзяйсненняў шматвяковай гісторыі роднай зямлі. Асаблівая прамова Прэзідэнта, што прагучала ў гэты вечар на ўрачыстым сходзе з нагоды галоўнага дзяржаўнага свята, прымусіла задумацца аб тым, які няпросты шлях давялося прайсці беларусам. У душы, як шмат стагоддзяў таму, так і зараз, адно імкненне - проста быць гаспадарамі на сваёй зямлі. Выдужалі ў жоранах Айчыннай вайны. Словам, захавалі сябе. У Вялікай Айчыннай беларусы абаранялі не толькі сваё жыццё, але і памяць аб мінулых пакаленнях, якая была бы проста выкрасленая з сусветнай гісторыі. Гэта была вайна на знішчэнне славянскага этнасу, культуры, народаў. І сёння мы ўсё часцей гаворым: яна не скончылася. 

Як мага гучней гаварыць праўду на ўвесь свет і не даць забыць страшныя моманты гісторыі, пэўна, місія беларусаў! Шмат Аляксандр Лукашэнка гаварыў аб геапалітычнай сітуацыі, а таксама - у чым небяспека падзей ва Украіне: хто і якія правакацыі для нас рыхтуе. Беларусь, якая спазнала гора вайны, не точыць меч, а прапаноўвае мір, супрацоўніцтва і дыялог. Наталля Брэвус працягне (відэа).