Спецпадраздзяленне "Алмаз" вярнулася з Венгрыі з камплектам медалёў

27 августа 2019

Чарговы раз пацвердзілі - ім няма роўных. Спецпадраздзяленне "Алмаз" вярнулася з Венгрыі з камплектам медалёў. Там праходзіў Кубак па снайперскай стральбе на далёкія дыстанцыі. Нашы байцы падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам МУС у індывідуальных спаборніцтвах занялі  першае,  другое і  шостае месцы. Што да каманднай барацьбы, то  гэта першае і другое месцы. Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел прадстаўнікі шасці краін - з Беларусі, Расіі, Венгрыі, Чэхіі, Славакіі і Аўстрыі. 

Такія спаборніцтвы праходзілі ўжо сёмы раз. Аднак каманда "Алмаза" ўдзельнічала ў спаборніцтвах снайпераў упершыню. І адразу  лепшы вынік.