Спецыяльнае падраздзяленне па працы з крыніцамі іанізуючага выпраменьвання сфарміравана ў Беларусі

30 марта 2019

Спецыяльнае падраздзяленне па працы з крыніцамі іанізуючага выпраменьвання сфарміравана ў Дзяржкамітэце судовых экспертыз Беларусі. Дарэчы, менавіта яны падключыліся да справы аб знойдзеных у Мінску на вуліцы Сердзіча  ёмістасцях з уранам.  Усе эксперты прайшлі спецыяльны курс у Інстытуце перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі Універсітэта грамадзянскай абароны МНС. І той факт, што Камітэт судовых экспертыз далучыўся да расследавання падобнага выпадку з пазнакай "радыяцыйная небяспека", гаворыць аб упэўненым кроку насустрач развіццю ядзернай крыміналістыкі ў нашай краіне. Прадоўжыць тэму Святлана Чарнова


Інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў "Сосны". На гэтых унікальных кадрах спецыялісты Дзяржкамітэта судовых экспертыз краіны разбіраюць справу аб напярэдадні знойдзеных па вуліцы Сердзіча ў Мінску ёмістасцях з уранам. Прадметы больш ніякай небяспекі не нясуць. Для групы экспертаў падраздзялення, якая была сабраная два гады таму і рыхтавалася спецыяльна для раскрыцця менавіта такіх выпадкаў з пазнакай "радыяцыйная небяспека", гэта першы ўдзел у следчым дзеянні. Выехаць да падазронага аб'екта, сабраць разнастайную інфармацыю, правесці экспертызу. Гаворачы мовай сучаснай, задача каманды, якой кіруе Раман Аксёнаў, - прайсці радыяцыйна небяспечны "квэст": знайсці адказы на пытанні "навошта?" і "чаму?", каб выключыць крымінальны падтэкст падзеі.

Зараз жа, са з'яўленнем такога алгарытму працы, можна ўпэўнена сказаць: развіццю ядзернай крыміналістыкі ў нашай краіне быць. Прытым, што літаральна чатыры гады таму гэты тэрмін успрымаўся, хутчэй, як вытрымка з твора амерыканскага пісьменніка Рэя Брэдберы. Што гаварыць, у духу жанру навуковай фантастыкі нават працоўная форма спецыялістаў.

Вось так выглядае ахоўная экіпіроўка спецыяліста. Камбінезон, бахілы, нарукаўнікі абараняюць ад пранікнення радыеактыўных часціц і пылу. Дарэчы, гэтыя прадметы аднаразовыя і пасля выкарыстання абавязкова ўтылізуюцца. А таксама маска з рэспіратарам. А каб абараніць сябе ад выпраменьвання, па-над касцюмам апранаюць камізэлькі і халаты са свінцовага матэрыялу.

Агульная маса такога "смокінга" часам можа даходзіць да 25 кілаграмаў! 

І з гэтым не паспрачаешся: усе ўдзельнікі спецыяльнай групы Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз краіны - а гэта 26 чалавек - для засваення дадатковых навыкаў прайшлі навучанне ў Інстытуце перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі Універсітэта грамадзянскай абароны МНС. 

Дарэчы, байцы групы рэгулярна ўдасканальваюць веды, у тым ліку і на замежных семінарах, і на навучальных праграмах, падрыхтаваных кіраўніцтвам Міжнароднага агенцтва па атамнай энергетыцы МАГАТЭ. А з гэтага года каманда экспертаў Дзяржкамітэта судовых экспертыз краіны падтрымала і "Глабальную ініцыятыву па процідзеянні актам ядзернага тэрарызму".