Спецыялісты Цэнтра кіравання палетамі даставілі карабель "Саюз МС-25" на МКС

25 марта 2024

За больш чым 60 гадоў каманда Цэнтра кіравання палетамі, што ў падмаскоўным Каралеве, кіравала палетамі ўсіх экіпажаў, правяла легендарную стыкоўку "Саюза" і "Апалона", паспяхова ў аўтаматычным рэжыме выпрабавала "Буран", працавала са станцыяй "Мір" і самае галоўнае - перакінула надзейны мост паміж Зямлей і космасам. І ў гэтыя дні ўнікальныя спецыялісты цэнтра адправілі на арбіту касмічны карабель "Саюз МС-25". А 25 сакавіка, праз два дні палету, мякка састыкавалі яго з МКС. У складзе экіпажа Марына Васілеўская - першая беларуска, якая адправілася ў космас.

Чаму Цэнтр кіравання палетамі называюць нервовай сістэмай расійскай касманаўтыкі? І як праходзіць стыкоўка карабля "Саюз МС-25" з Міжнароднай касмічнай станцыяй? Падрабязнасці расказала Дар'я Белавусава-Пятроўская (гл. відэа).