Спецыялісты Камітэта дзяржкантролю праводзяць праверку

3 октября 2013

Спецыялісты Камітэта дзяржкантролю па даручэнні Кіраўніка дзяржавы праводзяць праверку, як выконваецца праграма па мадэрнізацыі льнаводчай галіны. Сёння старшыня камітэта наведаў Орэхаўскі льнокамбінат Аршанскага раёна. Пры рэнтабельнасці ў 40%, прадпрыемства толькі за месяц павінна выплачваць 1.5 мільярда рублёў па крэдытах. Прытым, новае абсталяванне ўжо год ляжыць на складзе.

У сітуацыі разбіраўся Аляксандр Свірскі.


1 мільярд за месяц. Не ў плюс, а ў мінус. Менавіта такая сума налічваецца прадпрыемству за крэдыт, які завод узяў на закупку новай лініі па перапрацоўцы лёну. Праўда, для абсталявання не падышоў ні адзін з наяўных будынкаў. Таму прыйшлося будаваць новы. Працы спыніліся на ўзроўні падмурка. На далейшае будаўніцтва не аказалася грошай.


Толькі па працэнтах завод завінаваціўся банку больш за 14 мільярдаў рублёў. А набытае абсталяванне ўжо больш як год так і ляжыць без справы. Плюс выплаты па раней выдадзеных крэдытах і падаткі. Кожны месяц Арэхаўскі льнокамбінат павінен выплачваць па 1.5 мільярда рублёў. У то час як выручка прадпрыемства за апошні месяц склала ўсяго 400 мільёнаў.


Апошні час ільнаводства перажывае не лепшыя часы. Спецыялісты Камітэта дзяржкантролю па даручэнні Кіраўніка дзяржавы праводзяць праверку, як выконваецца праграма па мадэрнізацыі галіны. Аднак у Арэхаўскага льнокамбіната ёсць яшчэ адна праблема - кадры. З-за нізкай зарплаты завод працуе ў паўтары змены замест трох. Таму ўжо нарыхтаваная сыравіна так і гніе на вуліцы.


На гэтым складзе - некалькі сотняў тон льнотрасты. Але якаснага матэрыялу, які можна з лёгкасцю прадаваць у Беларусі і за мяжу, толькі працэнтаў 20. Галоўная прычына - якасць уборкі лёну з палёў. І павышаць яго ў прадпрыемства няма грошай.


Растлумачыць нашай здымачнай групе, чаму на прадпрыемстве склалася такая сітуацыя, дырэктар завода не змагла. Зразумела адно, каб запусціць вытворчасць у нармальным рэжыме, тут трэба нямала папрацаваць.