Ратавальнікі правяраюць стан электраабсталявання, спраўнасць пажарнай сігналізацыі

29 мая 2019

Напярэдадні летніх канікул  ідзе праверка гатоўнасці дзіцячых лагераў да сезона. Ратавальнікі манітораць стан электраабсталявання, спраўнасць пажарнай сігналізацыі. Такі кантроль праходзяць усе дзіцячыя аб’екты. Любыя парушэнні павінны быць выпраўлены да пачатку першых наведванняў.

Падчас канікул таксама праходзяць тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя пажарнай бяспецы. Інтэрактыўныя пляцоўкі арганізуюць у дзіцячых лагерах і іншых месцах адпачынку.