Больш як 30 магілёўскіх гісторыкаў і краязнаўцаў сталі аўтарамі "Пошукавага весніка"

28 января 2015

Больш як 30 магілёўскіх гісторыкаў і краязнаўцаў сталі аўтарамі "Пошукавага весніка" - часопіса, які на працягу некалькіх гадоў публікуе невядомыя часам шырокай грамадскасці старонкі Вялікай Айчыннай вайны. 

У новым выпуску - пра 161 стралковую дывізію, якая бараніла Магілёў і Мінск і загінула ў ліпені 1941-га. Стваральнікі часопіса працавалі не толькі з беларускімі архівамі і цэнтральным архівам Мінабароны Расіі, але і з дакументамі, выяўленымі на месцы баёў. Так, ваенныя скрыні з дакументамі знайшлі ў Чавускім раёне. Усе экземпляры весніка разыдуцца па бібліятэках Магілёўскай вобласці і ўпрыгожаць экспазыцыі музеяў.