Ратавальнікі Мінскай вобласці правялі масавыя вучэнні з аварыйнымі службамі ў Вілейскім раёне

28 апреля 2021
Падтапленне населенага пункта з-за паводкі, узгаранне сухой расліннасці, а таксама выратаванне пацярпелага падчас абвальвання даху на сельгаспрадпрыемстве. У Вілейскім раёне ратавальнікі Мінскай вобласці сумесна з аварыйнымі службамі правялі масавыя вучэнні. Больш за 30 адзінак тэхнікі і 150 байцоў асабовага складу адпрацавалі зладжанасць дзеянняў па сцэнарыі магчымых надзвычайных сітуацый. Для тушэння ўмоўнага пажару выкарысталі авіяцыю.

Комплекс вучэнняў у Вілейскім раёне пройдзе да 30 красавіка. У рамках тактычных трэніровак ратавальнікі таксама правядуць гутаркі з насельніцтвам, нагадаюць мясцовым жыхарам пра тое, як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі