У Венесуэле аб'яўлена надзвычайнае - эканамічнае - становішча

16 января 2016

Адпаведны ўказ выдаў прэзідэнт краіны Нікалас Мадура. Надзвычайныя меры будуць дзейнічаць два месяцы. Гэта дазволіць ураду аблегчыць працэдуру абмену валюты, а гэта, у сваю чаргу, паскорыць імпарт неабходных тавараў. Таксама ўлады краіны змогуць выдзеліць дадатковыя бюджэтныя сродкі на ахову здароўя і адукацыю. Венесуэла апынулася ў складанай сітуацыі з-за падзення цэнаў на нафту. У рэспубліцы паскорылася інфляцыя (зараз яна вымяраецца трохзначнымі лічбамі), пачаўся дэфіцыт.