Уся драматургія конкурсу маладых выканаўцаў на "Славянскім базары ў Віцебску" ў прамым эфіры на "Беларусь 1" і "Беларусь 24"

16 июля 2022

На "Славянскім базары" гэтым вечарам загучаць 14 новых галасоў.

У Летнім амфітэатры адбудзецца адна з інтрыгуючых падзей фестывалю - 31-шы міжнародны конкурс маладых выканаўцаў. 

Музычнае афармленне забяспечыць Прэзідэнцкі аркестр. Пад жывое суправаджэнне ў выкананні вакалістаў прагучаць славянскія хіты. Так, інтэрпрэтацыю ўкраінскай песні "Зязюля" пачуем у выкананні прадстаўніка Італіі, а Расія прапануе рокавую версію хіта "Зямлян". 

Беларуская прэм'ера ў выхаванкі прадзюсарскага цэнтра "Спамаш" Ганны Трубяцкой. 23-гадовая магіляўчанка выканае твор Леаніда Шырына.

Вакальныя здольнасці маладых выканаўцаў ацэніць журы на чале з народнай артысткай Расіі Ларысай Долінай. За драматургіяй конкурсу можна сачыць у прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24".