Ратавальнікі ліквідавалі пажар на льнозаводе ў Лёзне

25 октября 2021

Па абедзе ў цэнтр аператыўнага кіравання паступіла паведамленне аб узгаранні на мясцовым прадпрыемстве. Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку, назіралася адкрытае гарэнне сыравіны. Плошча пажару склала каля 3 тысяч квадратных метраў. У тушэнні былі задзенічнаны 14 адзінак тэхнікі і 34 чалавекі. Паведамляецца, што падчас ліквідацыі агню адчуў сябе дрэнна намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС. Калегі і медыкі аказалі экстранную дапамогу, аднак выратаваць яго не ўдалося.