Сацыяльна-дабрачынны праект для дзяцей з асаблівасцямі развіцця "Крылы шчасця" збірае сяброў

10 октября 2019
Дабрачынны праект "Крылы шчасця" зноў збірае сяброў. Свята ў Беларускім дзяржаўным цырку наведалі выхаванцы дамоў-інтэрнатаў і дзеці з асаблівасцямі развіцця з усёй краіны. Такія выязныя мерапрыемствы другі год запар праводзіць адна з кампаній-рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій. Для дзяцей арганізавалі разнастайныя гульнявыя пляцоўкі. Можна было зрабіць аквагрым, прычоску і фотаздымак на памяць. Самай відовішчнай часткай свята, вядома, стаў цыркавы паказ.

У рамках свайго сацыяльнага праекта рэзідэнт ПВТ дапамагае закупляць неабходнае абсталяванне Мінскаму цэнтру рэабілітацыі. Дзякуючы такой сацыяльнай адказнасці бізнесу ў Вілейцы неўзабаве з'явяцца адаптыўная пляцоўка і творчыя майстэрні для дзяцей.