Супрацоўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання далучыліся да БРСМ

8 сентября 2017

Сёння тры дзясяткі маладых супрацоўнікаў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання далучыліся да самага маштабнага моладзевага аб'яднання краіны. Кіраўнікі БРСМ даюць ім карт-бланш: можна не толькі паўдзельнічаць ва ўжо наяўных праектах, але і прапанаваць свае.

Новыя члены БРСМ сёння далучыліся да дабрачыннай акцыі - яны прынеслі на цырымонію цацкі для дзяцей з дзіцячых дамоў.