Спаборніцтвы Еўрапейскіх гульняў унясуць некаторыя змяненні ў рух транспарту сталіцы

15 июня 2019

Так, з 22 па 25 чэрвеня на час правядзення велагонак будзе абмежаваны рух на некаторых участках дарог.

22 і 23 чэрвеня пройдуць групавыя спаборніцтвы жанчын і мужчын - 120 і 180 кіламетраў адпаведна. Стартуюць удзельнікі ў самым цэнтры сталіцы - на Кастрычніцкай плошчы. Маршрут велагонкі пройдзе праз вуліцы Энгельса, Купалы, Кісялёва, Фрунзэ, Трасцянецкай і Пуліхава. Гэтыя нюансы неабходна ўлічваць аўтамабілістам і тым, хто будзе перамяшчацца гэтымі днямі па горадзе на грамадскім транспарце.

24 чэрвеня - трэніроўка індывідуальнай гонкі з 7:30 да 13:30. А 25 - фінальныя заезды з 7 раніцы і да 5 вечара. Старт і фініш таксама на Кастрычніцкай плошчы. Маршрут пройдзе па вуліцах: Інтэрнацыянальная, Купалы, Старажоўская, Багдановіча, Няміга, Раманаўская Слабада і Ціміразева. Рух па маршруце велагонкі будзе перакрыты. Гэта тычыцца як вадзіцеляў, так і пасажыраў аўтобусаў і тралейбусаў. Будзе абмежаваны выезд аўтамабіляў з сумежных двароў. А таксама за суткі да старту спаборніцтваў і ў дні іх правядзення будзе забаронена паркоўка ўздоўж вуліц, па якіх пройдуць велагонкі.