Паведамленне аб мініраванні ў Мінску не пацвердзілася

10 декабря 2018

Такая інфармацыя з'явілася на сайце сталічнай міліцыі. Званок у аператыўна-дзяжурную службу сталічнага ГУУС ад ананіма аб тым, што плошча Незалежнасці замініраваная, паступіў сёння раніцай. Тэрыторыю ўчастка ачапілі, людзей эвакуіравалі. На месцы працавала міліцыя і сапёрна-піратэхнічная група ўнутраных войскаў. Ніякіх выбухованебяспечных прадметаў не выяўлена.

Наталля Ганусевіч, афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама: "У гандлёвым цэнтры "Сталіца" эвакуацыя людзей не праводзілася, бо на той момант гандлёвы цэнтр яшчэ не быў адкрыты".

Асоба, якая тэлефанавала, ужо вядомая: гэта 55-гадовая жанчына без пэўнага роду заняткаў. У кватэры, дзе яна пражывае, праводзіцца агляд. Падазронай можа пагражаць да 5 гадоў пазбаўлення волі.