Салістка залатога складу ВІА "Верасы" Надзея Мікуліч госця праграмы "Скажынемаўчы"

15 октября 2021
Першы голас "Малінаўкі", салістка залатога складу "Верасоў" раскрывае інтрыгі і сенсацыі нібыта ціхай у БССР эстрады. Сёння госцяй праекта "Скажынемаўчы" стала Надзея Мікуліч - заслужаная артыстка Беларусі, спявачка і кампазітар, якая ў наступным сезоне святкуе 50 гадоў на сцэне. У эфіры "Беларусь 1" яна ўспомніла  студэнцкія поры і сваю першую дзявоцкую групу, пра тое, як сустрэліся з "Верасамі" і як пазней у легендарным калектыве стваралі сем'і, а пасля сыходу з ВІА яна шукала ўласную нішу ў айчынным шоу-бізнесе. 

Чаму пасля дэкрэта не вярнулася ў "Верасы"? І якое хобі ў артысткі? Шчырыя адказы Надзеі Мікуліч глядзіце ў праграме "Скажынемаўчы" на сайце Белтэлерадыёкампаніі і ў YouTube, а вытрымкі - у тэлеграм-канале праекта.