Роўна 100 гадоў споўнілася з дня падпісання Рыжскага мірнага дагавора

18 марта 2021
Аднак назваць яго мірным у дачыненні да Беларусі можна з цяжкасцю. Дэ-юрэ дакумент прадугледжваў канец савецка-польскай бітвы, а дэ-факта перавёў баявыя дзеянні ў фазу партызанскай вайны. Палова этнічнай тэрыторыі Беларусі адышла да Польшчы, якая, згодна з 7-м артыкулам дагавора, брала на сябе абавязацельства забяспечыць рускім, украінцам і беларусам роўныя правы і вольнае развіццё культуры, мовы і правядзення рэлігійных абрадаў. Але чамусьці  ўсе ідэі федэралізму былі забытыя, а на змену прыйшла паланізацыя. Закрываліся беларускія школы, больш за палову праваслаўных цэркваў выкарыстоўваліся як касцёлы. Жорстка каралася любое іншадумства. Спробы вярнуцца да таго самага далёка не мірнага дагавора ў нашага заходняга суседа назіраюцца і сёння. Зрэшты, беларусаў ужо так проста не правесці. Пра ўрокі памяці   матэрыял Святланы Чарновай (відэа).