Салістка групы AURA: Сіла ў праўдзе і памяці

22 июня 2021

Сіла ў праўдзе і памяці. Мы не павінны дапусціць перайначвання гісторыі Вялікай Айчыннай - такім меркаваннем з Агенцтвам тэленавін падзяліліся салістка групы AURA Юлія Быкава і сын музыканта з сусветным імем Артур Гарфанкел-малодшы. Ураджэнец Нью-Ёрка пакінуў Манхэтэн і наведаў 54 краіны. Упершыню ў Мінску пабываў 12 гадоў таму, за гэты час праштудзіраваў рускую мову, больш як год жыве ў Беларусі і марыць аб грамадзянстве. Дарэчы, менавіта грамадзянская пазіцыя і патрыятызм спарадзілі новы дуэт. Артысты ўпэўненыя, што  менавіта праз музыку мы можам імкнуцца да міру і паразумення.

Прэзентацыю кліпа прымеркавалі да 80-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай. Музычнай асновай твора стаў хіт 60-х The sound of silence. Кавер дапрацавалі і ўзмацнілі тэкстам, які павінен пачуць кожны, хто побач з намі. Менавіта так завецца новая песня. У здымках прынялі ўдзел легенда сцэны Купалаўскага тэатра, народны артыст Генадзь Аўсяннікаў, а таксама сам стваральнік арыгінальнага твора Артур Гарфанкел.