Пагадненні аб супрацоўніцтве паміж генеральнымі пракуратурамі Беларусі і Казахстана падпісалі сёння кіраўнікі ведамстваў

21 июля 2014

Цяпер краіны будуць аказваць садзейнічанне ў правядзенні дадатковых следчых праверак, разглядзе заяў, а таксама пры звароце грамадзян па юрыдычную дапамогу. Гэтыя пагадненні ў першую чаргу дазволяць паскорыць працэс перадачы дакументаў і аказання прававой дапамогі паміж краінамі. Раней казахскія калегі накіравалі ў беларускую пракуратуру больш як 40 разнастайных запытаў. Для Беларусі гэта склала прыкладна трэць усяго аб'ёму запытаў ад краін СНД. Просьбы аб аказанні прававой дапамогі ў асноўным датычыліся эканамічнага характару.


Таксама сёння быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж сталічнымі пракуратурамі Мінска і Астаны. Бакі абавязаліся аказваць узаемную дапамогу ў барацьбе са злачыннасцю.