4 выпадкі захворвання на новы заразны штам каранавіруса выявілі ў Расіі

20 апреля 2023
Новы падварыянт каранавіруса "арктур" мае высокую ступень заразнасці і ўмее абыходзіць раней сфарміраваны імунітэт, заявіла кіраўнік Расспажыўнагляду Ганна Папова. Яе слова прыводзіць Sputnik.

"Мы пакуль вывучаем гэты вірус. Але ўжо сёння, зыходзячы са звестак замежных навукоўцаў, можам сказаць, што ён умее абыходзіць імунітэт, які сфарміраваўся раней", - сказала Ганна Папова.

На сённяшні дзень у Расіі зарэгістраваны чатыры выпадкі захворвання на гэты падварыянт, удакладніла кіраўнік Расспажыўнагляду і дадала, што расійскія тэсты яго выяўляюць.

З улікам заразнасці гэтага падварыянта Ганна Папова папярэдзіла аб магчымым пад'ёме захворвання да канца мая.