Праваслаўны храм у каталіцкім абліччы адроджаны ў Юравічах

9 апреля 2023

Юравіцкую ікону Божай Маці ўшаноўваюць католікі і праваслаўныя

Беларусь у канве рэлігійных перапляценняў - краіна ўнікальная. І католікі, і праваслаўныя аднолькава ўшаноўваюць адныя цудатворныя рэліквіі. Адна з іх - Юравіцкая ікона Божай Маці. Ёй малілася ўсё Вялікае Княства Літоўскае, ужо ў 17-м стагоддзі ішлі натоўпы паломнікаў.

Але Заступніцу Палесся вывезлі ў польскі Кракаў. Нібы выратаваць - яшчэ ў 19 стагоддзі. Было нават пісьмовае абяцанне манахам-езуітам  вярнуць на месца, калі храм будзе адноўлены.

Арыгінал цудатворнай іконы дагэтуль у касцёле святой Варвары. Тым часам у Беларусі адроджаны гэты ўнікальны помнік, які доўгі час быў "развалінамі Палесся". Гістарычна так склалася - праваслаўны храм з каталіцкім абліччам. Рэстаўрацыйную інспекцыю правяла Лідзія Заблоцкая.