Снегапады накрыюць Беларусь

16 декабря 2018

Ужо сёння прыцерушыла дарогі Брэста. Па захадзе краіны моцныя ападкі чакаюцца і заўтра. Вадзіцелям варта быць як мага больш уважлівымі. На дарогах магчымыя снежныя намеці. Асцярожнымі варта быць і пешаходам. У астатніх раёнах краіны слабая завея, галалёдзіца. Слупкі тэрмометраў уначы апусцяцца да 10 градусаў, удзень у пачатку новага тыдня чакаецца да мінус 7.