Складаныя ўмовы надвор'я захаваюцца на працягу серады

28 декабря 2016

Лесапавал у розных пунктах Мінска. Як вынік – 8 пашкоджаных аўтамабіляў і балкон у пяціпавярховым доме. Моцны вецер з парывамі да 20 метраў за секунду, які прынёс на нашу тэрыторыю цыклон “Барбара”, парушыў трываласць дрэў. Для прызямлення гарадскія волаты выбралі легкавушкі, прыпаркаваныя побач з зялёнай тэрыторыяй. Пацярпелых няма. У аўтамабілях - розныя механічныя пашкоджанні.

Складаныя ўмовы надвор'я захаваюцца яшчэ на працягу серады. У чацвер вецер сціхне і ападкаў стане менш. Тэмпературу будуць вызначаць няўстойлівыя і больш халодныя паветраныя масы. Ноччу і раніцай прагназуюць кароткачасовы снег. Слупок тэрмометра ноччу панізіцца максімум да 9 градусаў, днём – да 5. На асобных участках дарог прагназуюць галалёдзіцу, таму аўтаўладальнікаў заклікаюць быць асабліва ўважлівымі на дарогах.