Складаная дарожная сітуацыя ў Беларусі - карыстальнікі сацсетак публікуюць фота змёрзлых машын і дарог

3 января 2022
Складаная дарожная сітуацыя склалася ў Беларусі. Напярэдадні вечарам пайшоў мокры снег, а затым моцны дождж, дарогі пры мінусавай тэмпературы сталі вельмі слізкімі. На некаторых участках трас  утварыліся заторы. Тратуары ператварыліся ў каткі. Фота змёрзлых дарог і машын публікуюць карыстальнікі сацсетак. Галалёдзіца, папярэджваюць у МНС, захаваецца да поўдня.

Больш за тое, на сёння абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцных ападкаў. Па паўночным усходзе Беларусі чакаецца моцны і мокры снег. Непрыемных адчуванняў дабавіць і моцны вецер парывамі 14-20 метраў за секунду. Днём па краіне ад мінус 3 да плюс 7 градусаў.