Віцебск сёння прымае састаў "Экспрэс ААН - 70"

29 октября 2015

Галоўнай тэмай дня стала як раз ахова навакольнага асяроддзя. Віцебск на дзень ператварыўся ў пляцоўку-прэзентацыю экалагічных праектаў. Па ініцыятыве ААН тут рэалізуюць маштабную праграму "Зялёны горад". Г.з з бытавых адходаў будуць атрымліваць метан і выкарыстоўваць яго ў якасці паліва для грамадскага транспарту. Акрамя таго, Віцебскі рэгіён падтрымаў мэты ўстойлівага развіцця ААН. Дэкларацыю падпісалі сёння кіраўнік паўночнай вобласці і прадстаўнікі міжнароднай арганізацыі.

Санака Самарасінха, пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі:

"Калі мы сапраўды хочам ажыццяўляць тую мару Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, якая зарадзілася 70 гадоў таму са стварэннем самой арганізацыі, - гэта росквіт, жыццё ў міры і згодзе, тады мы павінны зразумець адну адзіную рэч: ніякія нацыянальныя межы не абароняць нас ад змяненняў клімату, не абароняць нас ад віруса Эбола. Мы павінны аб'яднаць нашы намаганні і працаваць разам".

Вялікую аўдыторыю гледачоў сабрала ток-шоу з удзелам прадстаўнікоў ПРААН, дыпламатаў і эколагаў. Абмяркоўвалі тэму "Экалогія і ахова здароўя". Ва ўніверсітэце імя Пятра Машэрава прайшлі грамадскія слуханні па пытаннях змянення клімату. Студэнцкая бібліятэка ВНУ папоўнілася падручнікамі па гэтай тэме.