Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па факце смерці дзяўчыны

3 мая 2013

Затрыманая дырэктар Экамедсервіса Галіна Валжанкіна. Праверку па факце смерці Юліі Кубаравай праводзілі адразу пасля таго, як бацька Юліі звярнуўся з заявай. Былі апытаныя медработнікі і прадстаўнікі персаналу цэнтра. Быў праведзены агляд месца здарэння, а таксама канфіскаваны апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх. Пры гэтым, як растлумачылі ў камітэце, апарат быў адрамантаваны пасля аперацыі. Праваахоўнікі забралі ўсе дэталі і дакументы з Экамедсервіса, а таксама з мінскай бальніцы, куды пасля аперацыі трапіла Юлія.


Бацькі дзяўчыны прыбудуць у Мінск 6 мая для дачы паказанняў. Міністэрства  аховы здароўя спыніла  дзеянне ліцэнзіі  Экамедсервіса на аказанне анестэзіёлага-рэанімацыйнай дапамогі. Гэта паведамляе афіцыйны сайт ведамства. Таксама прынята рашэнне стварыць рабочую групу для праверкі медыцынскай дзейнасці цэнтра.  Матэрыялы будуць пададзены ў Міністэрства аховы здароўя да 8 мая.