Апошні шанц стаць студэнтам

5 июля 2016

Рэзервовы дзень цэнтралізаванага тэсціравання праходзіць у галоўнай ВНУ краіны. Сёння ў БДУ амаль 800 абітурыентаў здаюць экзамены адразу па 15 прадметах - і гэта толькі тыя, хто па паважлівай прычыне прапусціў ЦТ у асноўны дзень. У цэлым кампанія сёлета праходзіць спакойна.

Наталля Качанава, старшыня Дзяржкамісіі па кантролі за ўступнымі выпрабаваннямі, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "У цэлым уступная кампанія праходзіць спакойна. Навучэнцы школ, сярэдніх школ паказалі добрыя вынікі. Сёлета вынікі 100 балаў па цэнтралізаваным тэсціраванні маюць 330 абітурыентаў - гэта добры вынік. Летась было больш як 200".

Напярэдадні ў пунктах тэсціравання пачалася выдача сертыфікатаў з вынікамі цэнтралізаванага тэсціравання. Наступны этап - прыём дакументаў у ВНУ пачнецца 8 ліпеня.