Следчы камітэт Беларусі збіраецца ўзбудзіць крымінальную справу

29 августа 2013

Мы працягваем сачыць за развіццём калійнага скандалу. І сёння стала вядома, што Следчы камітэт Беларусі збіраецца ўзбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да галоўнага акцыянера Уралкалія Сулеймана Керымава. Пра гэта нашым журналістам паведаміў афіцыйны прадстаўнік СК Павел Травулька. Паводле яго слоў, пададзеныя следству матэрыялы даюць падставу для ўзбуджэння крымінальнай справы ў дачыненні да Керымава і іншых асоб, сярод якіх ёсць і грамадзяне Беларусі.


Следчы Камітэт Расіі гатовы аказаць дапамогу беларускім калегам па справе Уралкалія. Пра гэта журналістам паведаміў Васіль Піскароў - намеснік старшыні расійскага следчага ведамства. На дадзены момант беларускія сышчыкі не звярталіся да калег, але, як засведчылі ў Маскве, там гатовыя даць неабходную інфармацыю. На дадзеным этапе ў Мінску працягваюцца актыўныя следчыя мерапрыемствы. Збіраюцца матэрыялы, частку дакументаў ужо вывучаюць спецыялісты. Камітэту дзяржкантролю даручана праверыць фінансавую дзейнасць Беларускай калійнай кампаніі.